Top.Mail.Ru
231

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета праходзіць у Мінску

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 30 верасня ў Мінску, паведамляе БелТА.


У парадак дня пасяджэння міжурадсавета ўключана 19 пытанняў у галіне фінансавай падтрымкі ў прамысловасці і АПК, развіцці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, транспартнай інфраструктуры і шэраг іншых.

2025-ы — год старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. Прыярытэты беларускага старшынства — развіццё тэхналагічнага патэнцыялу і кааперацыя, павышэнне харчовай бяспекі, завяршэнне фарміравання адзінай транспартнай прасторы, выраўноўванне ўмоў гаспадарчай дзейнасці, стварэнне празрыстага канкурэнтнага асяроддзя, абарона ўнутранага рынку. А таксама актывізацыя ўзаемадзеяння ў галіне лічбавай трансфармацыі, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю