Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета праходзіць у Маскве

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета праходзіць сёння ў Маскве пад старшынствам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, перадае БелТА.



У пасяджэнні прымаюць удзел кіраўнікі ўрадаў пяці дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. 

«На правах старшынства дазвольце вітаць вас на чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і выказаць шчырую ўдзячнасць расійскаму боку і асабіста вам, паважаны Міхаіл Уладзіміравіч (Прэм’ер-міністр Расіі Мішусцін. — Заўв. БелТА), за традыцыйна сардэчны прыём і арганізацыю мерапрыемства на самым высокім узроўні», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Міхаіл Мішусцін адзначыў, што цяперашняе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з’яўляецца завяршальным у бягучым годзе. «Традыцыйна разгледзім найбольш важныя пытанні нашага парадку дня. Перш за ўсё зверым гадзіннікі па ходзе выканання зацверджанай кіраўнікамі нашых дзяржаў дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях», — паведаміў Прэм’ер-міністр РФ.

Затым пасяджэнне прадоўжылася ў закрытым ад прэсы рэжыме. Чакаецца, што пасля перагавораў у вузкім складзе да кіраўнікоў урадаў далучацца члены дэлегацый.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю