Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі, кааперацыі ў прамысловасці і АПК з Растоўскай вобласцю Расіі. Аб гэтым заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам, паведамляе БелТА.
Як адзначыў Юрый Шулейка, супрацоўніцтва з Растоўскай вобласцю актыўна развіваецца. Беларусь разлічвае на далейшае ўмацаванне ўзаемавыгадных адносін, на рэалізацыю доўгатэрміновых праграм узаемадзеяння. Сярод прыярытэтных сфер — машынабудаванне, абмен вопытам у сельскай гаспадарцы і інш.

«Гатовы працаваць у кааперацыі па любых узаемавыгадных пазіцыях», — сказаў Юрый Шулейка.