Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на Каўказскім інвестыцыйным форуме ў Мінеральных Водах правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія РФ Сяргеем Мяняйлам, паведамілі БелТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
«З задавальненнем канстатавалі рост тавараабароту паміж нашай краінай і расійскім рэгіёнам. Абмеркавалі шэраг перспектыўных напрамкаў развіцця ўзаемадзеяння ў сельскай гаспадарцы, турызме, адукацыі», — расказалі ў прэс-службе.
Асаблівую ўвагу Юрый Селіверстаў і Сяргей Мяняйла ўдзялілі пытанням паставак у Паўночную Асецію — Аланію беларускай сельскагаспадарчай, грузавой і спецыяльнай тэхнікі.
«Пасол адзначыў важнасць актывізацыі ўзаемадзеяння ў фармаце рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва», — дадалі ў дыпмісіі.