Аперацыя па пошуку турысткі з Беларусі, якая знікла ў Мурманскай вобласці, будзе прадоўжана. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Паводле атрыманай дыпламатамі ад расійскіх профільных ведамстваў інфармацыі, 1 студзеня грамадзянку Беларусі 1968 года нараджэння знесла ў мора ў час групавых заняткаў айс-флаатынгам у акваторыі ракі Тулома (Мурманская вобласць).
«На месцы здарэння складаныя ўмовы надвор’я і нізкая тэмпература. Паводле аператыўнай інфармацыі, на 20:00 2 студзеня 2026 года прапаўшая грамадзянка не знойдзена. Пошукавая аперацыя будзе прадоўжана», — адзначылі ў пасольстве.
«Генеральнае консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу знаходзіцца ў пастаянным кантакце з рэгіянальнымі следчымі органамі і выратавальнымі службамі», — дадалі ў дыпмісіі.