Вылеты на Кубу прыпыненыя на нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамілі ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба, перадае БелТА.
«Інфармуем беларускіх турыстаў, якія плануюць паездку на Кубу, што вылеты на Кубу прыпыненыя на нявызначаны тэрмін», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі пасла, беларусы, якія знаходзяцца на Кубе, могуць спланаваць сваё вяртанне ў адпаведнасці з графікам, апублікаваным авіякампаніямі.