Top.Mail.Ru

Партрэт крэдытаатрымальніка-фізічнай асобы апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка

Ён сфарміраваны на аснове даных аб крэдытных дагаворах, якія змяшчаюцца ў Крэдытным рэгістры і актуальныя па стане на 1 студзеня 2026 года.


Згодна з апошнімі звесткамі, у 2025 годзе ў сярэднім за месяц фізічныя асобы заключалі з банкамі 163 тысячы крэдытных дагавораў. За мінулы год заключана 1,96 млн крэдытных дагавораў, што адпавядае ўзроўню 2024 г. На 1 студзеня 2026-га ў Крэдытным рэгістры змяшчаюцца даныя аб 5,2 млн дзеючых крэдытных дагаворах на суму крэдытаў па іх у памеры 44,9 млрд рублёў. Жанчыны працягваюць заключаць большую колькасць крэдытных дагавораў, у той час як сума саміх крэдытаў большая ў мужчын.

Сярэдняя сума крэдыту на аднаго крэдытаатрымальніка склала 8,7 тыс. рублёў, што на 1,1 тыс. рублёў больш, чым годам раней. У мужчын-крэдытаатрымальнікаў яна склала 9,8 тыс. рублёў і павялічылася на 1,2 тыс. рублёў, у жанчын — 7,7 тыс. рублёў і прырасла на 0,9 тыс. рублёў.

Асноўныя крэдытаатрымальнікі — гэта фізічныя асобы-рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, на якіх прыпадае амаль 99 % заключаных крэдытных дагавораў.

Традыцыйна асноўнымі крэдытаатрымальнікамі з’яўляюцца грамадзяне ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў. На іх прыпадае больш за палову ўсіх заключаных дагавораў і агульнай сумы крэдытаў.

Як сярод мужчын, так і сярод жанчын, найбольш актыўнымі крэдытаатрымальнікамі з’яўляюцца грамадзяне ва ўзросце ад 26-45 гадоў. Пры практычна роўнай колькасці крэдытных дагавораў, сума крэдытаў у мужчын склала 15,6 млрд рублёў, што на 1,7 млрд рублёў больш, чым у жанчын.


У 2025 годзе працягнуўся рост колькасці крэдытных дагавораў, якія прадугледжваюць аднаразовую выдачу крэдыту і ў рамках неаднаўляльнай крэдытнай лініі. Пры гэтым на 1 студзеня 2026 г. найбольшая колькасць крэдытных дагавораў прыпадала на крэдыты, якія выдзяляюцца адначасова. Паступова зніжаецца колькасць дагавораў у рамках аднаўляльных крэдытных ліній і авердрафтнага крэдытавання.

Павялічылася колькасць крэдытных дагавораў, якія заключаюцца на тэрмін да 5 гадоў, — на іх прыпадае больш за палову ўсіх крэдытных дагавораў. Колькасць заключаных крэдытных дагавораў на тэрмін звыш 5 гадоў знізілася як у мужчын, так і ў жанчын.

Найбольшы прырост сум крэдытаў — 2,7 млрд рублёў склаўся па крэдытных дагаворах на тэрмін звыш 10 гадоў, што абумоўлена крэдытаваннем па такіх дагаворах жылля.

За 2025 год колькасць дзейных крэдытных дагавораў, забяспечаных рознымі відамі залогу, практычна не змянілася і склала 4,45 млн дагавораў. Іх доля ў агульнай колькасці дзейных крэдытных дагавораў на 1 студзеня 2026 года склала 86,1 %. Пры гэтым знізілася колькасць крэдытных дагавораў, прадастаўленых з залогам транспартных сродкаў і нерухомай маёмасці.

Жанчыны больш афармляюць крэдытныя дагаворы з залогам нерухомай маёмасці і іншымі спосабамі забеспячэння выканання абавязацельстваў. Мужчыны больш заключылі крэдытных дагавораў з залогам транспартных сродкаў. У мужчын і жанчын найбольшыя сумы крэдытаў прыпадаюць на крэдытныя дагаворы з залогам нерухомай маёмасці, паколькі найбольшыя сумы крэдытных здзелак звязаны з будаўніцтвам або набыццём жылля.

Паводле даных Крэдытнага рэгістра за 2025 год доля крэдытаў, якія адносяцца банкамі да I групы рызыкі, павялічылася на 1,7 працэнтнага пункта да 87,3 працэнта.

На 1 студзеня 2026 года па 237 тыс. крэдытных дагавораў была пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах. Доля такіх дагавораў у агульнай колькасці крэдытных дагавораў склала 4,6 працэнта.


Больш добрасумленна да выканання сваіх абавязацельстваў па крэдытах падыходзяць жанчыны — у іх пратэрмінаваная запазычанасць маецца па 95 тыс. крэдытных дагаворах. У мужчын колькасць такіх крэдытных дагавораў у 1,5 раза большая і пратэрмінаваная запазычанасць ёсць па 142 тыс. крэдытных дагаворах.

У 2025 годзе колькасць крэдытных дагавораў і сумы крэдытаў павялічыліся ва ўсіх абласцях і ў г. Мінску. Пры гэтым самы высокі прырост сумы крэдытаў — на 1,5 млрд рублёў — сфарміраваўся ў г. Мінску, а колькасці крэдытных дагавораў у Мінскай вобласці — на 12,5 тыс. дагавораў. 

Найбольшую колькасць крэдытных дагавораў заключылі жыхары г. Мінска — 876 тыс. дагавораў (17 % усіх крэдытных дагавораў). Мінчане таксама маюць найбольшую суму крэдытных даўгоў перад банкамі — 10,3 млрд рублёў (23 % усіх крэдытаў). 

Менш за ўсё крэдытных дагавораў заключылі жыхары Гродзенскай вобласці — 577 тыс. крэдытных дагавораў, найменшыя даўгі перад банкамі маюць жыхары Магілёўскай вобласці — 4,3 млрд рублёў.

У 2025 годзе адносіны сярэдняй сумы крэдыту, якая прыпадае на адзін крэдытны дагавор, да намінальнай налічанай заработнай платы ў цэлым па рэспубліцы знізіліся з 3,3 да 3,2. Такі трэнд адзначаны ва ўсіх рэгіёнах. На змяненне ўзроўню закрэдытаванасці насельніцтва аказалі ўплыў апераджальныя тэмпы прыросту даходаў насельніцтва ў параўнанні з сярэдняй сумай крэдыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю