Пытанні далейшага развіцця беларуска-алжырскага супрацоўніцтва былі ў цэнтры ўвагі падчас сустрэчы ў Ісламабадзе 12 лістапада старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з кіраўніком альжырскай дэлегацыі членам Савета Нацыі Саад Арус, паведаміла БелТА .
На перагаворах Саад Арус падкрэсліў, што алжырскі бок надае вялікае значэнне будучаму візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Алжыр, які будзе садзейнічаць пашырэнню і ўмацаванню ўсяго комплексу двухбаковых адносін.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць да актывізацыі двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, а таксама да актыўнага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.
Перагаворы парламентарыяў адбыліся на палях першай Міжпарламенцкай канферэнцыі спікераў на тэму «Мір, бяспека і развіццё», якая прайшла ў Ісламабадзе з удзелам прадстаўнікоў 40 дзяржаў, у тым ліку Беларусі.