Top.Mail.Ru

Парасон можна пакінуць дома. Якое надвор’е нас чакае 8 жніўня

Якое надвор’е чакае нас 8 жніўня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Надвор’е чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 14, па паўднёвым усходзе да плюс 17, а днём — 19-25 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю