У Беларусі зменены парадак прадастаўлення падатковымі агентамі звестак аб даходах фізічных асоб. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Вызначаны тэрміны прадастаўлення звестак аб даходах фізічных асоб арганізацыямі, у дачыненні да якіх прымяняецца працэдура ліквідацыйнай вытворчасці. Устаноўлены абавязкі для банкаў штоквартальна падаваць звесткі аб грашовых сродках, пералічаных фізічнымі асобамі за мяжу.
Адначасова пастановай прадугледжваецца паэтапны пераход са штогадовага на штоквартальнае (з 2027 года) прадастаўленне падатковымі агентамі звестак аб даходах фізічных асоб.