Top.Mail.Ru

Пар­ла­менц­кая дэ­ле­га­цыя Зім­баб­вэ прыбыла з афі­цый­ным ві­зі­там у Бе­ла­ру­сь

У нашу краіну 17 лютага з афіцыйным візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Зімбабвэ на чале са Старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Мэйбл Мемары Чынамонай.


Праграма візіту афрыканскіх гасцей вельмі насычаная, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі. Запланаваны сустрэчы на высокім узроўні, у прыватнасці, з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі, вынікам якой стане падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве беларускіх і зімбабвійскіх парламентарыяў.

Парламенцкая дэлегацыя Зімбабвэ таксама наведае Мінскі трактарны завод, Парк высокіх тэхналогій, дзе запланавана сустрэча з назіральным саветам, установу аховы здароўя, Першы нацыянальны гандлёвы дом, азнаёміцца з экспазіцыяй выстаўкі «Мая Беларусь», пабывае на экскурсіі і спектаклі ў Вялікім тэатры Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю