Top.Mail.Ru
302

Архіепіскап Станеўскі: «Наступіў час, калі Папа можа наведаць Беларусь»

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Іосіф Станеўскі перадаў Папу Рымскаму Льву XIV афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў іерарх у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі «Vatican News», паведамляе БелТА.



16 кастрычніка 2025 года Папа Рымскі Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага. Сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Папам Рымскім працягвалася каля паўгадзіны ў сяброўскай атмасферы.

Беларуская дэлегацыя паднесла Свяцейшаму Айцу дар — абраз Будслаўскай Божай Маці.

Ключавым момантам сустрэчы стала ўручэнне афіцыйнага пісьмовага запрашэння Льву XIV наведаць Беларусь. Дакумент быў уручаны ад імя епіскапату, духавенства і ўсіх вернікаў краіны. Арцыбіскуп Станеўскі, звяртаючыся да Святога Айца на італьянскай мове, адзначыў, што праз яго з Пантыфікам сустракаецца ўвесь каталіцкі народ Беларусі. 

Ён звярнуў увагу на тое, што ў 2026 годзе будзе адзначацца 35-годдзе аднаўлення структур каталіцкай царквы ў Беларусі, што з’яўляецца важнай датай для мясцовай супольнасці.

Леў XIV прыняў запрашэнне з усмешкай і разуменнем. Ён адзначыў, што каляндар на бягучы юбілейны год вельмі шчыльны і ўжо запланаваны мерапрыемствы на наступны год. Аднак Святы Айцец даў надзею, што запрашэнне будзе ўважліва разгледжана, а адказ перададзены праз Апостальскую нунцыятуру ў Мінску. 

Адказваючы на пытанне аб гатоўнасці беларускага грамадства, у прыватнасці праваслаўнай большасці, да візіту Папы, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказаў упэўненасць, што «настаў час, калі Папа можа наведаць вернікаў каталіцкай царквы і ўсіх жыхароў нашай Айчыны». 

Каталіцкі іерарх адзначыў добрыя адносіны і дыялог з праваслаўным мітрапалітам Веніямінам, а таксама неаднаразовыя запрашэнні Папу з боку кіраўніцтва дзяржавы, што сведчыць пра гатоўнасць на розных узроўнях прыняць Святога Айца ў Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю