Top.Mail.Ru
99

Папрацавалі на славу!


Без малога 20 мільёнаў рублёў зароблена на рэспубліканскім суботніку

Усяго сабрана 19,6687 мільёна рублёў, што на 6 % больш, чым у красавіку гэтага года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Нагадаем, рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі 25 кастрычніка, у ім узялі ўдзел 2 мільёны 303,7 тысячы чалавек.

Як было анансавана раней, грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення восеньскага суботніка, пойдуць на будаўніцтва 

Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі (50 %), а астатняя палова застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з магчымасцю іх накіравання на канкрэтныя аб’екты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю