Top.Mail.Ru
242

Панядзелкавы стрэс — рызыка для здароўя

Трывога ў пачатку тыдня можа аказацца не проста псіхалагічнай рэакцыяй, а фактарам рызыкі для здароўя. Новае даследаванне Універсітэта Ганконга паказала, што стрэс, звязаны з панядзелкам, фіксуецца на біяхімічным узроўні і захоўваецца ў арганізме месяцамі.


Вучоныя прааналізавалі даныя больш за 3500 пажылых удзельнікаў англійскага даследавання старэння (ELSA). У людзей, якія адчуваюць турботу па панядзелках, узровень картызола — ключавога гармона стрэсу — у валасах апынуўся на 23% вышэй, чым у тых, хто адчувае трывогу ў іншыя дні. Гэта сведчыць аб працяглай фізіялагічнай напрузе, звязанай з панядзелкавым стрэсам.

Прычым эфект выявіўся не толькі ў працуючых людзей. Нават пенсіянеры, якія не сутыкаюцца з офіснымі дэдлайнамі, дэманстравалі тыя ж біяхімічныя зрухі. 

«Панядзелкі дзейнічаюць як культурны «ўзмацняльнік стрэсу, — кажа кіраўнік даследавання прафесар Тарані Чандола. — Для некаторых пажылых людзей тыднёвы пераход запускае біялагічны каскад, які доўжыцца месяцамі»

Вучоныя звязалі гэты эфект з гіпаталама-гіпафізарна-наднырачнікавай (ГГН) воссю — сістэмай, якая рэгулюе рэакцыю арганізма на стрэс. Пры хранічнай напрузе яна можа выклікаць гіпертанію, парушэнне імуннай функцыі і іншыя фактары, якія падвышаюць рызыку сардэчна-судзінкавых захворванняў.

Гэта адкрыццё можа растлумачыць ужо вядомае павелічэнне колькасці інфарктаў па панядзелках на 19%. На думку даследчыкаў, барацьба з такім «каляндарным стрэсам» можа стаць новым напрамкам прафілактыкі хвароб сэрца, асабліва ў пажылым узросце.

Фота з акдрытых крыніц
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю