Кіраўнік дэлегацыі, Старшыня Панаафрыканскага парламента Фарчун Зэфанія ЧАРУМБІРА выказаў удзячнасць за запрашэнне назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Місія назіральнікаў Панаафрыканска парламента ўпершыню ажыццяўляла маніторынгавую місію ў нашай краіне.
«Мы ўпершыню знаходзімся і назіраем за выбарамі ва Усходняй Еўропе, у гэтай частцы свету мы не былі ніколі, — удакладніў ён. — Беларусы — вы першыя, хто праявіў такую ступень адкрытасці і запрасіў Панаафрыканскі парламент».
У Панаафрыканскага парламента — сур’ёзны вопыт назірання за выбарамі ва ўсіх краінах Афрыкі, на іншых кантынентах. «Мы поўнасцю знаёмыя з міжнароднымі стандартамі і разумеем, як павінны праходзіць выбары, — паведаміў Старшыня Панаафрыканскага парламента. — Калі мы даем ацэнку выбарам, мы ў першую чаргу звяртаем увагу на тое, як галасуюць людзі».
Фарчун Зэфанія Чарумбіра паведаміў, што перш чым прадстаўнікі міжнароднай місіі накіраваліся на ўчасткі для назірання, яны вывучылі нашы дакументы — Канстытуцыю і Выбарчы кодэкс. «Ваш Выбарчы кодэкс карэлюе з кодэксамі ва ўсім свеце», — канстатаваў кіраўнік місіі ад Панаафрыканскага парламента.
Першае, на што звярнулі ўвагу прадстаўнікі Панаафрыканскага парламента, наведваючы выбарчыя ўчасткі, — атмасферу як унутры, так і звонку ўчасткаў. «Атмасфера была поўнасцю спакойная, — удакладніў кіраўнік місіі. — Людзі спакойна аддавалі свой голас. Усё праходзіла вельмі мірна. Мы лічым, што абстаноўка на выбарчых участках стопрацэнтна адпавядала ўсім міжнародным стандартам».
Фарчун Зэфанія Чарумбіра ўказаў на важнасці празрыстых скрыняў, куды выбаршчыкі апускалі бюлетэні для галасавання. «Мы бачылі, як хто галасуе, кідае бюлетэнь і гэта добра», — адзначыў ён.
Фота БелТА і Лізаветы ГОЛАД