Top.Mail.Ru
157

Памёр вядомы футбольны трэнер Юрый Пышнік

Вядомы беларускі футбольны трэнер Юрый Пышнік памёр на 84-м годзе жыцця, паведамілі ў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Пра гэта паведаміла БелТА.


Будучы гульцом, Юрый Пышнік выступаў у мінскіх «Дынама» і «Ураджаі», гродзенскім «Нёмане», гомельскім «Спартаку» і «Алга» са сталіцы Кыргызстана. Завяршыўшы гульнявую кар’еру, Пышнік па праве стаў адным з найбольш вядомых у беларускім футболе дзіцячым трэнерам. На працягу доўгіх гадоў ён працаваў з юнымі футбалістамі — спачатку ў славутай сталічнай СДЮШАР-5, а потым у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, у якім працаваў 33 гады. Яго выхаванцы ўдзельнічалі ў прэстыжных спаборніцтвах, многія з іх сталі знакамітымі футбалістамі — яны шмат разоў станавіліся чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі, выступалі за нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю