Яму было 27 гадоў.
На 28-м годзе жыцця памёр Прэслі Гербер, сын амерыканскай супермадэлі Сіндзі Кроўфард і бізнесмена Рэндзі Гербера.
Прэслі памёр у нядзелю ў рэабілітацыйным цэнтры. Афіцыйнай прычыны яшчэ няма. Інфармацыю аб гібелі пацвердзіла прадстаўніца сям’і Элі Джэнкінс. «У гэты вельмі цяжкі і балючы час сям’я просіць не турбаваць іх», — напісала яна.
Доўгі час малады чалавек змагаўся з наркатычнай залежнасцю.
Прэслі Гербер нарадзіўся 2 ліпеня 1999 года ў Лос-Анджэлесе. Яго бацькі — мадэль Сіндзі Кроўфард і бізнесмен Рэндзі Гербер. Сам Прэслі патрапіў у модную індустрыю ў 15 гадоў, дэбютаваўшы на подыўме ў 2016 годзе. Ён супрацоўнічаў з такімі брэндамі, як Moschino, Calvin Klein, Tommy Hilfiger, Dolce & Gabbana, Balmain. Браў удзел у Тыднях моды ў Нью-Ёрку, Парыжы і Мілане.
Гербер меў праблемы з псіхічным здароўем: пакутаваў ад начных кашмараў і панічных нападаў. Каб з імі справіцца, ён пачаў прымаць моцнадзейныя прэпараты. Пра ўсё ён расказваў у сябе ў сацсетках. У яго нават была асобная рубрыка «Панядзелкі псіхічнага здароўя».
Паводле яго слоў, ён абышоў 15 псіхіятраў, але ніхто не даваў яму дакладных указанняў. Спецыялісты прызначалі лекі і казалі прымаць іх па меры неабходнасці. Аднак, як казаў сам Прэслі, яму не трэба столькі свабоды і ён хацеў бы ведаць пэўны парадак іх прыёму.