Top.Mail.Ru
174

Пайшоў з жыцця адзін з аўтараў МК «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» архітэктар Валянцін Занковіч

Лаўрэат Ленінскай прэміі, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, адзін з аўтараў мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» Валянцін Занковіч памёр у Кобрыне. Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Шпакоўскі, блізкі з сям’ёй архітэктара.



«Гэта велізарная страта для айчыннага мастацтва і нашай краіны. Да канца сваіх дзён Валянцін Паўлавіч захоўваў творчы настрой, сачыў за грамадска-палітычным жыццём і перыядычна працаваў у сваёй майстэрні, якая па сутнасці стала музеем», — сказаў ён. 

Валянцін Паўлавіч Занковіч нарадзіўся ў Мінску 5 чэрвеня 1937 года. Скончыў дзве ВНУ: Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура) у 1959 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скульптура) у 1976 годзе. 

Мэтр савецкай і беларускай архітэктуры Валянцін Занковіч стварыў шэраг манументальных збудаванняў у суаўтарстве з калегамі-архітэктарамі, якія сталі знакавымі для Беларусі. Гэта мемарыяльныя комплексы «Кацюша» ў Оршы, «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама», «Зіма» на праспекце Пераможцаў у Мінску, бюсты Я. Купалы, Я. Коласа, станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро», «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева», «Няміга», помнікі «Мінск — горад-герой», «Партызанам Палесся» ў Пінску, «Беларусь партызанская» ў Мінску, помнік пагранічнікам у Брэсцкай крэпасці і барэльефы на новым будынку Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Чытайце таксама: «Гэта месца павінны наведаць усе». Што ўразіла замежных журналістаў у «Хатыні»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю