Top.Mail.Ru

Памятную дошку ў гонар народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі адкрылі ў Мінску

16 красавіка на карце Мінска з’явілася новая адметная кропка - мемарыяльная дошка ў гонар Мікалая Кірычэнкі. Яна ўстаноўлена на фасадзе дома, дзе жыў акцёр: вул. Цэнтральная, дом 5.

Мікалай Кірычэнка нарадзіўся 16 сакавіка 1946 года ў Маладзечне. У 1969 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Два гады артыст працаваў у Брэсцкім абласным рускім тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі, а ў 1971 годзе быў прыняты ў трупу Купалаўскага тэатра. За 47 гадоў творчай дзейнасці Мікалай Кірычэнка па-майстэрску ўвасобіў безліч разнастайных вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шындзін («Мы, што ніжэй падпісаліся» А. Гельмана), Менахем («Памінальная малітва» Р. Горына), Мнішак («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава) і інш. 

Мікалай Кірычэнка ў 2005–2009 гадах быў дырэктарам Купалаўскага тэатра, некалькі дзесяцігоддзяў выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускай акадэміі мастацтваў (дацэнт кафедры), працаваў у беларускім кінамастацтве. Артыста не стала 14 жніўня 2018 года. 

Сёлета прайшло ўжо больш за 80 гадоў са дня нараджэння народнага артыста Беларусі Мікалая Міхайлавіча Кірычэнкі. Памяць аб славутым акцёры жыве як у Купалаўскім тэатры, так і ў сэрцах удзячных гледачоў.

Ксенія Ліннік


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю