Top.Mail.Ru

Памочнік Прэзідэнта правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў Гарадку

Рамонт дарог, электраацяпленне.


Пытанні рамонту дарог, жылога дома, гандлёвага забеспячэння ў вёсцы, падключэння электраацяплення разгледзеў на першым выязным асабістым прыёме грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Гарадку назначаны нядаўна кіраўніком дзяржавы памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, перадае БелТА. 

На прамую тэлефонную лінію да інспектара па Віцебскай вобласці звярнуліся жыхары райцэнтра і Гарадоцкага раёна. Заяўніца з Гарадка расказала, што пад’езд да яе дома патрабуе рамонту, але жанчыне кажуць, што яна павінна зрабіць гэта за свой кошт. Пенсіянерка адзначыла, што ёй гэта не па кішэні. У райвыканкаме расказалі, што дарогу падсыпяць жвіровай сумессю. Праблема толькі ў тым, што дом знаходзіцца на ўзвышэнні, і дажджамі гравійку размывае.

У жыхаркі Гарадоцкага раёна было пытанне аб гандлёвым абслугоўванні. Яна расказала, што ў яе населеным пункце закрылі магазін, аўтакрама прывозіць недастатковы асартымент, і яна прасіла разабрацца. У вёску летам прыязджаюць адпачывальнікі, амаль 400 чалавек, і на ўсіх, са слоў жанчыны, прадуктаў не хапае. У райвыканкаме аб гэтай праблеме ведаюць і трымаюць яе на кантролі.

Жанчына, якая звярнулася з Гарадка, цікавілася, як можна падключыць электраацяпленне ў доме, які знаходзіцца на балансе сельгаспрадпрыемства. Яна звярталася ў райвыканкам, каб атрымаць дазвол на падключэнне. Пытанне стаіць на кантролі ў мясцовых улад, і яны дапамогуць аформіць неабходныя дакументы.

Жыхар Гарадка на прамой лініі падзяліўся, што ўжо шмат гадоў дом, дзе ён жыве, мае патрэбу ў рамонце. Старшыня райвыканкама Ірына Палякова расказала, што ў верасні пачнецца капрамонт, але заяўнік хвалюецца, што работы зацягнуцца і завершацца толькі зімой. Уладзімір Юргевіч растлумачыў, што возьме пытанне на асабісты кантроль. Па словах прадстаўніка райвыканкама, усе работы будуць праводзіцца без адсялення і строга па графіку.
  • На асабістым прыёме грамадзян пабывалі жыхары Гарадка і Аршанскага раёна.
Гарадачанін, былы ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інвалід ІІ групы, хацеў даведацца, ці можа ён атрымаць ільготы на аплату жыллёва-камунальных паслуг, але яму адмовілі, бо ў кватэры прапісаны два яго сыны і былая жонка, якія не пражываюць з ім ужо 15 гадоў. У райвыканкаме спецыяліст растлумачыў, што па законе зарэгістраваныя і нават не пражываючыя на жылплошчы працаздольныя грамадзяне абавязаны ўтрымліваць сваяка. Ён адзначыў, што гэта пытанне трэба вырашаць на больш высокім узроўні, таму што выпадак не адзінкавы. Уладзімір Юргевіч дадаў, што пытанне заяўніка ён узяў на асабісты кантроль.
  • Таксама да памочніка Прэзідэнта звярнуліся на асабісты прыём грамадзяне з пытаннямі рамонту дарог, станы моста, гарачага водазабеспячэння.
Падводзячы вынікі прамой лініі і асабістага прыёму грамадзян, Уладзімір Юргевіч адзначыў, што на першым плане стаяць пытанні жыццезабеспячэння — праблемы ЖКГ, прывядзення ў парадак дарог, капрамонтаў. «Усе пытанні будуць узяты мной на кантроль. Некаторыя вырашыліся ў рамках прыёму. Я яшчэ пры назначэнні на пасаду гаварыў, што работа з насельніцтвам будзе асноватворнай, асабліва ў раёнах», — падкрэсліў ён.
Уладзімір Юргевіч дадаў, што многія пытанні, узнятыя грамадзянамі, ужо знаходзяцца ў рабоце, але памочнік Прэзідэнта возьме іх на асабісты кантроль і яшчэ раз вывучыць усё ў дэталях.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю