У Беларусі c 1 мая будуць дзейнічаць новыя памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі c 1 мая будуць дзейнічаць новыя памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Такая дапамога ўключае чатыры сацыяльныя выплаты. Так, штомесячная сацыяльная дапамога для сем’яў прадастаўляецца пры ўмове, калі сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй за крытэрый патрэбнасці (509,62 рубля з 1 мая). Шматдзетным сем’ям такая дапамога прызначаецца, калі сярэднедушавы даход не больш за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці (586,1 рубля з 1 мая).
Яшчэ адна выплата — аднаразовая сацыяльная дапамога. Яна выплачваецца, калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пры ўмове, што сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці (764,43 рубля з 1 мая).
Сацыяльная дапамога для кампенсацыі выдаткаў на набыццё прадметаў гігіены прадастаўляецца незалежна ад велічыні даходу сям’і дзецям-інвалідам, якія маюць IV ступень страты здароўя, і інвалідам I групы. Яе даюць на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў прадметах гігіены пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі на іх набыццё.
Акрамя таго, прадугледжана забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Яго даюць сем’ям, дзе даход ніжэй за крытэрый патрэбнасці, а таксама пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей адначасова — незалежна ад узроўню даходу.
Сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі за першы квартал гэтага года склаў 147,11 рубля, аднаразовай дапамогі — 309,74 рубля, дапамогі на набыццё прадметаў гігіены — 685,27 рубля, сума на забеспячэнне харчаваннем дзяцей да 2 гадоў — 93,67 рубля.