«Белавія» скарэкціравала планы палётаў з Мінска ў В’етнам і на Шры-Ланку і ўвяла дадатковыя рэйсы, паведамілі ў авіякампаніі.
Першы рэйс з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Нячанг (В’етнам) адправіцца ўжо 20 сакавіка, другі рэйс анансаваны на 27 сакавіка.
Рэйсы з Мінска ў Маталу (Шры-Ланка) запланаваны на 3 і 14 красавіка.
Больш падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце авіякампаніі, у офісах продажаў і ў агентаў.