Калі ўладальнік хатняй жывёлы жыве на сваёй зямлі, пытанне, як пахаваць памерлага гадаванца, часцей за ўсё не ўзнікае. Аднак у гарадах гэтая працэдура можа стаць рэальнай праблемай. Узнікаюць стыхійныя пахаванні ў забароненых месцах. Калі хочацца хатняга ўлюбёнца праводзіць па-чалавечы, годнай альтэрнатывай можа паслужыць крэмацыя — крок прагрэсіўны, але пакуль яшчэ ў Беларусі знаходзіцца ў стадыі развіцця. Арганізацый, якія аказваюць такія паслугі, у краіне не так шмат, а кошт часам даступны не ўсім.
Адзін з крэматорыяў для жывёл знаходзіцца ў Мінскім раёне. Як расказала намеснік дырэктара кампаніі па прадастаўленні рытуальных паслуг для жывёл Анастасія Бразоўская, у дзень яны атрымліваюць па 2-10 заявак. Сюды па дапамогу звярнулася жыхарка Заслаўя Алена Марыгераўская. Жанчына прызналася, што нават не ведала да гэтага, што ёсць крэмацыя жывёл. Паводле яе слоў, гэта вельмі важная паслуга, якая дае магчымасць па-чалавечы развітацца з хатнім улюбёнцам.
У Віцебскай вобласці пакуль працуе ўсяго адзін крэматорый, у Полацку за час працы арганізацыі было каля 100 заявак. Многія нават і не ведаюць, што ёсць такая паслуга. «Наша задача паказаць людзям, наколькі гэта правільны спосаб развітацца са сваімі гадаванцамі: гэта ўсё экалагічна і бяспечна», — расказаў дырэктар Полацкай раённай ветэрынарнай станцыі Сяргей Булыка.
Многія працягваюць хаваць жывёл па-старому: у бліжэйшай лесапаласе або на стыхійных могілках хатніх жывёл. Такія пахаванні незаконныя - штраф можа скласці да 30 базавых велічынь. Са слоў ветэрынараў, такія пахаванні патэнцыйна небяспечныя.