Top.Mail.Ru
245

Пагражаў нажом. У Гродне міліцыя ўжыла зброю супраць дэбашыра

У Гродне да дэбашыра з нажом супрацоўнікі міліцыі вымушаны былі ўжыць табельную зброю. Пра гэта паведаміла БелТА.


У Гродне на лінію 102 паступіла паведамленне, што на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дома мужчына паводзіць сябе неадэкватна і палохае жыхароў. На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС.

«Падчас размовы з міліцыянерамі мужчына дастаў з кішэні нож і накіраваўся ў іх бок. На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніцца не рэагаваў. Пасля чарговага папярэджання ў дачыненні да правапарушальніка была ўжыта табельная зброя. Дэбашырам аказаўся 51-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён дастаўлены ў бальніцу, сур’ёзных пашкоджанняў не атрымаў», — паведамілі ва УУС.


Следчымі распачата крымінальная справа за супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных, спалучанае з прымяненнем гвалту. Раней фігурант больш за 40 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама: П’янага бяспраўніка ў Карэліцкім раёне спынялі са стральбой

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю