Top.Mail.Ru

Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўручаны кітайскім кампаніям за будаўніцтва ў Мінску стадыёна і басейна

У пасольстве Беларусі ў Кітаі прайшло ўрачыстае ўручэнне Падзяк Прэзідэнта Беларусі кітайскім кампаніям, якія прынялі ўдзел у праектаванні і будаўніцтве ў Мінску басейна міжнароднага стандарту і Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Узвядзенне гэтых спартыўных комплексаў у Мінску адбывалася ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР.

Адкрываючы цырымонію, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў звярнуўся да кітайскіх партнёраў, перадаўшы словы падзякі ад беларускіх спартсменаў і ўсяго народа Беларусі за работу, праведзеную спецыялістамі Паднябеснай па ўзвядзенні двух знакавых спартыўных аб’ектаў беларускай сталіцы.

Ён зазначыў, што будаўніцтва адбывалася ў рамках рэалізацыі стратэгіі «Адзін пояс, адзін шлях» і не спынялася нават у складаныя пандэмійныя часы. Абодва аб’екты атрымалі найвышэйшую ацэнку Прэзідэнта Беларусі, экспертаў і спартсменаў.

З кітайскага боку з прамовай выступіў галоўны кіраўнік праекта КГА «Пекінская будаўніча-інжынерная група» Цао Чанхай, адзначыўшы, што паспяховае стварэнне аб’ектаў стала магчымым у многім дзякуючы асабістай увазе лідэраў дзвюх краін, а таксама ўстаноўленымі паміж дзяржавамі адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Сакратар партыйнага камітэта міжнароднага дэпартамента ТАА «Пекінская гарадская будаўнічая група» Чжан Фэнлінь падзякаваў Савету Міністраў Беларусі за аказаную пры будаўніцтве падтрымку.

Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўручаны наступным кітайскім кампаніям: ТАА «Пекінская будаўніча-інжынерная група», ТАА «Пекінская гарадская будаўнічая група», ТАА «Пекінскі архітэктурна-праектны інстытут», ТАА «Кітайская карпарацыя інжынірынгу IPPR», ТАА «Шэньянская кампанія інжынернага нагляду і кансультавання», ТАА «Міжнародная інжынерна-кіруючая Кампанія Цзінсін».

Пасол Беларусі Аляксандр Чарвякоў прывітаў кіраўніцтва ключавых кітайскіх кампаній-падрадчыкаў, адзначыўшы, што дзякуючы іх прафесіяналізму, вопыту і стараннасці ў Беларусі былі пабудаваны сучасныя спартыўныя збудаванні міжнароднага ўзроўню.

Акрамя таго, адбылася рабочая сустрэча, у ходзе якой бакі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва. Адзначана, што ўзаемадзеянне Кітая і Беларусі ва ўзвядзенні спартыўных аб’ектаў — гэта сапраўды паспяховы вопыт сумеснай работы і трывалы фундамент для рэалізацыі новых, яшчэ больш амбіцыйных беларуска-кітайскіх праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю