Top.Mail.Ru

Падрыхтоўка міждзяржаўных пагадненняў. Беларусь і Бразілія паглыбляюць двухбаковае і шматбаковае супрацоўніцтва

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Андрэй Андрэеў 11 сакавіка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Бразіліі Раберта Абдалой. Аб гэтым БелТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Бразіліі.


Сустрэча адбылася ў Міністэрстве замежных справаў. Беларускі дыпламат азнаёміў бразільскі бок з пазіцыяй Беларусі па шырокім коле пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

У цэнтры ўвагі былі актуальныя пытанні палітычнага супрацоўніцтва з упорам на практычную прапрацоўку далейшых сумесных крокаў, накіраваных на паглыбленне ўзаемадзеяння па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін.

У мэтах далейшага ўмацавання дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі падрыхтоўкі міждзяржаўных пагадненняў.

Асобная ўвага была ўдзелена пытанням шматбаковай праблематыкі, уключаючы ўдзел у рабоце арганізацый сістэмы ААН і БРІКС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю