Top.Mail.Ru
422

Падлеткі на квадрацыкле патрапілі ў ДТЗ з ласём у Мінскім раёне

У Мінскім раёне два падлеткі на квадрацыкле пацярпелі ў ДТЗ з ласём. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.


Інцыдэнт здарыўся 23 чэрвеня ў 19.25 у Мінскім раёне. 14-гадовы падлетак за рулём квадрацыкла ехаў па 9-м км дарогі. Па папярэдняй інфармацыі, на дарогу раптам выбег лось. Квадрацыкл збіў жывёлу і перакуліўся.

У выніку ДТЗ падлетак і яго равеснік-пасажыр з атрыманымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Вядома, што ў пасажыра не было шлема.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю