Top.Mail.Ru
234

Падлетак выкінуў смецце з акна 9-га паверха і пашкодзіў аўтамабіль

Падлетак выкінуў пакет са смеццем з акна 9-га паверха на вул. Кульман і выпадкова папаў у прыпаркаваны ў двары дома аўтамабіль, паведамляе «Минск-Новости».



Бутэлька, якая ўпала з вялікай вышыні, пакінула ўвагнутасць на капоце легкавушкі. Прычыненая ўладальніцы аўто шкода склала блізу 2 000 рублёў.

Высветлілася, што смецце з акна выкінуў 16-гадовы навучэнец сталічнага каледжа, які пражывае ў інтэрнаце. Свой безадказны ўчынак ён патлумачыў тым, што спусціцца ўніз і дайсці да кантэйнера яму было лянота.

Супраць падлетка распачатая крымінальная справа за хуліганства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю