Top.Mail.Ru
185

Падлетак у Пінскім раёне стварыў праграму для крадзяжу даных банкаўскіх карт: заведзена крымінальная справа

Супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўстанавілі 17-гадовага жыхара Пінскага раёна, які распрацаваў і распаўсюджваў у Інтэрнэце шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, паведамляе БелТА.



Праваахоўнікі высветлілі, што праграма прызначалася для незаконнага збору рэквізітаў банкаўскіх карт і персанальных даных грамадзян. Яна аўтаматычна захоўвала ўведзеную карыстальнікамі інфармацыю, якую ў далейшым зламыснікі прадавалі ў ценявым сегменце інтэрнэту.

Следчымі распачата крымінальная справа за распрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне альбо збыт шкоднасных камп’ютарных праграм. Фігуранту пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. У цяперашні час вядзецца работа па ўстанаўленні пацярпелых ад незаконных дзеянняў фігуранта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю