Top.Mail.Ru

Падчас Сходу былі разгледжаны кадравыя пытанні

«Мы павінны заўсёды ствараць тыя законы, па якіх мы будзем жыць і працаваць»

У ходзе тайнага галасавання старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Кушнарэнка выбраны членам Прэзідыуму Усебеларускага народнага сходу. Шэраг кадравых пытанняў прыняты і ў адносінах да Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Старшынёй Канстытуцыйнага суда рашэннем УНС прызначаны Сяргей Сівец, Старшынёй Вярхоўнага суда — Андрэй Швед. 

Сяргей Сівец да прызначэння на гэту пасаду з’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. 

«Вялікая падзея ў жыцці чалавека, — пракаменціраваў гэта рашэнне Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка. — Тым больш маладога чалавека, якога мы падымаем на такую вышыню. І вельмі спадзяёмся, што ён будзе годным прадстаўніком і Старшынёй Канстытуцыйнага суда. Я думаю, вы знойдзеце агульную мову з нашымі суддзямі Канстытуцыйнага суда. Гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты».

Па словах кіраўніка дзяржавы, у гэтым судзе працуюць найлепшыя і самыя моцныя правазнаўцы. У сувязі з гэтым спікерам палат парламента пастаўлена задача больш шырока выкарыстоўваць іх у рабоце па фарміраванні законаў, заканадаўства ў цэлым.

«Асабліва па кантролі і, можа быць, папярэднім кантролі, — удакладніў беларускі лідар. — Што мы тут будзем на нейкія пастулаты спасылацца, якім нас вучылі дэмакратычныя так званыя краіны? У нас ёсць свая краіна. Мы павінны заўсёды ствараць тыя законы, па якіх мы будзем жыць і працаваць. І будзем ствараць больш дасканалыя законы, каб не так часта даводзілася мяняць». 

Старшынёй Канстытуцыйнага суда рашэннем УНС прызначаны Андрэй Швед, які займаў пасаду генеральнага пракурора. Па словах кіраўніка дзяржавы, Андрэй Швед з’яўляецца годным чалавекам на гэту пасаду, які сябе добра зарэкамендаваў у папярэдняй прафесійнай дзейнасці. 

Асаблівыя словы падзякі з вуснаў Прэзідэнта прагучалі ў адрас папярэдніх кіраўнікоў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Кіраўнік дзяржавы папрасіў іх далёка не адыходзіць ад судовай дзейнасці. 

Падчас Сходу былі разгледжаны і іншыя кадравыя пытанні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў.

Чытайце таксама: Старшынёй Вярхоўнага Суда выбраны Андрэй Швед

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю