Top.Mail.Ru
164

Падатковыя органы выкрылі схему «чорных» зарплат

Азартная гульня з законам скончылася фіяска для ТАА «Ф», якое ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі азартных гульняў. Паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.


Падчас пазапланавай праверкі падатковыя органы выявілі факты неаднаразовай выплаты заработнай платы «ў канвертах» як афіцыйна працаўладкаваным, так і не працаўладкаваным работнікам.

У выніку праверкі, з нелегальна выплачанай заработнай платы быў прад’яўлены падаходны падатак з фізічных асоб, агульная сума якога склала 1 мільён рублёў.

Акрамя гэтага, парушальніка чакае адміністрацыйная альбо крымінальная адказнасць. Інфармацыя пра выяўленыя парушэнні перададзена ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і БРУСП «Белдзяржстрах».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю