Аб гэтым расказала член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Наталля Куляшова перад пачаткам пашыранага пасяджэння Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, перадае БелТА.
Гаворачы аб змяненнях у падатковых праваадносінах, якія абмяркоўваюцца сёння, Наталля Куляшова адзначыла, што для фізічных асоб мяняюцца стаўкі па транспартным падатку для люксавых матацыклаў. «У пяць разоў павялічваюцца стаўкі па люксавых матацыклах. Для чаго гэта зроблена? Калі памятаеце, у мінулым годзе мы ў 10 разоў павялічылі транспартны падатак для люксавых аўтамабіляў, і гэта змяненне неабходна, каб зраўнаваць плацельшчыкаў-фізічных асоб», — падкрэсліла яна.
Паводле яе слоў, дадаткова будзе прынята пастанова Савета Міністраў, у якую ўвойдуць люксавыя маркі матацыклаў.