Top.Mail.Ru

У рамках акцыі "Нашы дзеці" міністр транспарту наведаў Чурлёнскую сярэднюю школу

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей ЛЯХНОВІЧ у рамках дабрачыннай акцыі наведаў Чурлёнскую сярэднюю школу ў аграгарадку Лыцэвічы Вілейскага раёна, над якой ведамства шэфствуе на працягу дзевяці гадоў.


Камп'ютарная тэхніка, мэбля, цацкі і, вядома, салодкія падарункі — гэта яшчэ не поўны пералік таго, што госці прывезлі дзецям напярэдадні самага чароўнага свята. Дарэчы, у Чурлёнскай сярэдняй школе атрымліваюць адукацыю 59 вучняў і 10 дашкольнікаў. Гэта дзеці ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў — з прыёмных і апякунскіх сем'яў.

«Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», якая праводзіцца пад патранатам кіраўніка дзяржавы, стала добрай традыцыяй, — адзначыў Аляксей Ляхновіч. — Падарыць дзеткам, асабліва тым, якія маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе, святочны настрой, часцінку душэўнага цяпла і веру ў цуды — абавязак кожнага дарослага. Чужых дзяцей не бывае! У нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца здароўю, развіццю і адукацыі дзяцей».

Паводле нашых карэспандэнтаў.
Фота БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю