Top.Mail.Ru

Пад які дагавор зараз можна аддаць зямлю ў іпатэку? Навацыі патлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці

Падрабязнасці пра змены ў закон ад 20 чэрвеня 2008 года № 345-З «Аб іпатэцы» раказала на вэбінары намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела рэгулявання зямельных адносін Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Вікторыя Верына, перадае БелТА.

Унесены змены ў закон аб іпатэцы, якія датычацца парадку перадачы ў заклад зямельных участкаў і ізаляваных памяшканняў. У прыватнасці, адкарэкціраваны арт. 43 закона «Аб іпатэцы». Цяпер магчымасць іпатэкі зямельных участкаў і закладу права іх арэнды прадугледжваецца па любым дагаворы, заключаным з банкам, а не толькі па крэдытным дагаворы, як было раней. У выпадках, вызначаных рашэннямі Прэзідэнта, — таксама па дагаворах, што заключаюцца з іншымі арганізацыямі.

«У арт. 47 закона ўносяцца змены, якія канкрэтызуюць парадак перадачы ў іпатэку ізаляваных памяшканняў. Калі ў іпатэку перадаецца кватэра ў блакіраваным жылым доме, аддзеленая ад іншых кватэр вертыкальнай сцяной і размешчаная непасрэдна на зямельным участку, прадастаўленым для яе будаўніцтва і абслугоўвання, то адначасова з іпатэкай такога ізаляванага памяшкання будзе ажыццяўляцца іпатэка зямельнага ўчастка альбо заклад права арэнды зямельнага ўчастка, калі за яго бралася плата», — патлумачыла Вікторыя Верына.

Таксама, паводле яе слоў, калі ў іпатэку перадаюцца ізаляваныя памяшканні, якія належаць аднаму карыстальніку, размешчаныя ў капітальным будынку, у якім узнікла сумеснае домаўладанне і кіраванне агульнай маёмасцю якога ажыццяўляецца непасрэдна яго ўдзельнікамі, то адначасова можа быць перададзена ў заклад доля ў праве ўласнасці альбо доля ў праве арэнды на зямельны ўчастак, калі за яе бралася плата.

Вікторыя Верына звярнула ўвагу: калі ў іпатэку перадаецца адно або некалькі з належачых землекарыстальніку ізаляваных памяшканняў, але не ўсе, перадача ў заклад можа ажыццяўляцца без іпатэкі адпаведнага зямельнага ўчастка альбо закладу права яго арэнды. Аналагічны парадак дзейнічае ў выпадках, калі адносіны па сумесным домаўладанні кіруюцца не непасрэдна, а іншымі спосабамі, напрыклад, праз таварыства ўласнікаў або ўпаўнаважаную арганізацыю. У такіх сітуацыях у заклад перадаюцца адпаведныя ізаляваныя памяшканні без зямельнага ўчастка.

Навацыі закона ўступаюць у сілу з 7 снежня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю