У аграгарадку Навасёлкі Веткаўскага раёна ноччу 12 лютага ў аднапавярховым жылым доме пад цяжарам снегу абваліўся дах. Пра гэта паведамілі БелТА ў Гомельскім аблвыканкаме.
Жыхары дома не пацярпелі. «Рабочая група раённага штаба па надзвычайных сітуацыях прыняла меры па прадухіленні наступстваў здарэння. Жыхарам прадастаўлена кватэра з манеўранага фонду», — расказалі ў аблвыканкаме.
Як нагадалі ратавальнікі, мокры снег і абледзяненне даху можа прывесці да абвальвання канструкцыі, таму важна своечасова знізіць нагрузку на будынак. Работы неабходна выконваць рэгулярна і з захаваннем патрабаванняў бяспекі. Варта планаваць расчыстку даху загадзя, не дапускаць збірання ападкаў.