Top.Mail.Ru
246

Пад старшынствам Ігара Сергяенкі 16 мая пройдзе семінар Палаты прадстаўнікоў

Яго тэма — «Дзяржава і Царква. На варце традыцый і маральных каштоўнасцяў беларускага грамадства».


Мерапрыемства пройдзе на базе Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць, — духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова паступальнага развіцця беларускага грамадства; захаванне міжканфесіянальнага мір — безумоўны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі; духоўна-маральныя каштоўнасці як ключавы вектар фарміравання інфармацыйнай прасторы; роля культуры ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцяў грамадства; перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы ў справе выхавання юных грамадзян.

Праграмай семінара прадугледжана азнаямленне з дзейнасцю манастыра, ходам рэстаўрацыйных работ.

У мерапрыемстве прымуць удзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяй Аляксандр Румак, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Караеў, міністр культуры Руслан Чарнецкі, намеснік міністра інфармацыі Дз. Язерскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю