Top.Mail.Ru
261

Пад Мядзелам адкрыўся кукурузны лабірынт. Праверыць інтуіцыю можна за BYN 5

У «Аптэкарскім садзе» Мядзельскага раёна запрацаваў «Лабірынт траўніка». Наведвальнікі могуць адправіцца ў займальнае падарожжа па зялёных калідорах з высокіх сцеблаў кукурузы, паведамляе «Мінская Праўда».



Што ў праграме?

Асаблівасцю лабірынта стала інтэрактыўнае заданне ад траўніка: трэба знайсці схаваныя літары і скласці назвы двух лекавых траў. У самым цэнтры лабірынта расце адна з гаючых траў, што дадае цікавасці да пошукаў.

Першымі даследаваць лабірынт змаглі дзеці з лагера «Зубраня», якія з азартам шукалі шлях і літары, атрымаўшы шмат станоўчых эмоцый, паведамілі арганізатары.

Уваход каштуе 5 рублёў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю