Прама зараз там поўным ходам ідзе маштабная рэканструкцыя.
Коні, які, авечкі, дзікабраз, яноты і выратаваная пры лясным пажары ласіха будуць жыць на вольным выгуле, але за агароджай. У птушак таксама наваселле — іх размесцяць у сучасных вальерах.
А ў кантактным цэнтры паселяць свінак, трусоў, поні, коз і ослікаў. Галоўным сімвалам гэтай лакацыі стане Доктар Айбаліт.
Разьбяныя драўляныя фігуры добрага доктара і яго пацыентаў будуць сустракаць гасцей каля ўваходу на пляцоўку.
Унікальны «Стары горад» XIX — пачатку XX стагоддзя ў агратурыстычным комплексе «Каробчыцы» расце прама на вачах.
На многіх з іх ужо пачаліся вонкавыя і ўнутраныя аздобныя работы. Паралельна ідуць пошук і закупка рэквізіту.
Усяго пабудуюць 13 будынкаў, нагадаў дырэктар турыстычнага комплексу. Акрамя «жылых» хатак, у мястэчку таксама будуць ратуша, карчма, кінатэатр і чыгуначны вакзал.