Top.Mail.Ru

Пачалася нарыхтоўка травяністых кармоў

На сёння ў краіне практычна пасеяны ўсе яравыя збожжавыя i зернебабовыя (больш за 99 %). 


«У Вiцебскай вобласцi засталося iх дасеяць лiтаральна на некалькi дзён, — адзначыў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення раслiнаводства — начальнiк упраўлення раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Iван Каскевiч. — Кукурузу, грэчку i проса будзем сеяць па меры нашых магчымасцяў. Амаль скончылi сяўбу лёну-даўгунцу i цукровых буракоў. Гэтага салодкага прадукту засталося менш за 2 % ад запланаваных плошчаў. Яравы рапс засеяны на 93 % плошчаў, кукуруза — на 39 %, у тым лiку кукуруза на зерне — 73 %. Акрамя таго, ужо пасаджана больш за палову плошчаў бульбы, запланаваных на гэты год».

Пасяўныя работы iдуць у палях арганiзавана, строга па графiку, адзначыў Iван Каскевiч. «Галоўнае, каб надвор’е не падвяло», — заўважыў спецыялiст Мiнсельгасхарча. Як вядома, у некалькiх рэгiёнах краiны назiралiся досыць сур’ёзныя замаразкi.

«Днямi мы накiравалi групу навукоўцаў для агляду тых раёнаў Палесся, якiя былi максiмальна ахоплены замаразкамi, — паведамiў Iван Каскевiч. — Па вынiках абследаванняў будуць выпрацаваны рэкамендацыi, якiмi аграрыi i скарыстаюцца. Тады будзе вiдаць, што з пашкоджанымi пасевамi рабiць. Калi ўзяць той жа рапс, па якiм мароз прайшоўся выключна па верхавiнах, а нiжняя частка жывая i здаровая, то адрастанне цалкам магчыма. Далей з гэтай культурай трэба працаваць больш беражлiва, напрыклад, дадаць азот або iншую падкормку. Такiм чынам, будзе праведзена нiвеляванне пашкоджанняў, якiя ўзнiклi ў вынiку мiнулых замаразкаў».

Тым часам актыўна разгортваецца нарыхтоўка травянiстых кармоў. У прыватнасцi, у Гродзенскай вобласцi ўжо пачалiся адпаведныя работы. Першы ўкос тут пачаўся ў аптымальныя тэрмiны, што дазволiць нарыхтоўваць высакаякасныя па пажыўных характарыстыках кармы. А ў Мiнскай вобласцi першы ўкос пачнецца на наступным тыднi. «Завяршаем рамонт тэхнiкi, хаця асноўная сiла, а гэта кормаўборачныя камбайны, ужо гатова, — адзначыў БелТА старшыня камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Мiнскага аблвыканкама Сяргей Прымачэнка. — Усяго падчас першага ўкосу будзе задзейнiчана больш як 1,5 тысячы адзiнак рознай тэхнiкi».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю