Top.Mail.Ru

Па праграме «Сямейны капітал» у Беларусі адкрыта амаль 150 тыс. дэпазітных рахункаў

У Беларусі на 1 лістапада 2025 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 149980 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», паведамляе БелТА.


У прыватнасці, адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 67,3 тыс. — на суму Br1,79 млрд.

На 1 лістапада 2025 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 100407 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 80537, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 10906, на атрыманне адукацыі — 8957, на набыццё тавараў для інвалідаў — 7.

Прынята 97287 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці — 20601, Віцебскай — 9461, Гомельскай — 15538, Гродзенскай — 11617, Мінскай — 16634, Магілёўскай — 9833, Мінску — 13603.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.

З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33275. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю