Top.Mail.Ru
100

Па паўднёвым захадзе да 30 градусаў, без ападкаў. Якое надвор’е чакаецца ў Беларусі 15 жніўня

14.08.2025 | 21:28

Без ападкаў, па паўднёвым захадзе да плюс 30 градусаў чакаецца ў Беларусі 15 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу будзе малавоблачна. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы, слабы. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 7--13 градусаў цяпла, у заходніх раёнах — да плюс 16. Днём будзе 23--28 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю