Top.Mail.Ru
113

Па факце паведамлення аб спробе выкрадання дзіцяці ў Кобрыне праводзіцца праверка

Кобрынскі РАУС праводзіць праверку па факце паведамлення на лінію 102 аб спробе выкрадання дзіцяці, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.



У аператыўна-дзяжурнай службе Кобрынскага РАУС 16 лютага каля 08.30 прынялі званок. Міліцыянерам расказалі, што двое мужчын спрабуюць выкрасці дзіця і павезці на аўтамабілі. На месца здарэння адразу ж выехаў нарад.

Праваахоўнікі высветлілі абставіны здарэння. «47-гадовая жыхарка Кобрына выйшла з шасцігадовым дзіцем з установы аховы здароўя. Туды пад’ехаў бацька хлопчыка, былы сужыцель жанчыны, які з’яўляецца грамадзянінам іншай дзяржавы, які хацеў забраць свайго сына. Раней мужчына звяртаўся ў Кобрынскі РАУС, маючы рознагалоссі з сужыцелькай аб месцы пражывання дзіцяці. Супрацоўнікі міліцыі замежнаму грамадзяніну патлумачылі патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама тое, што такога роду спрэчкі вырашаюцца ў судовым парадку, зыходзячы з інтарэсаў дзіцяці», — растлумачылі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю