Top.Mail.Ru
175

Паўэрбанк і адзін націск. Што ўяўляюць сабой пухавікі з падагрэвам, якія пачалі шыць па падказцы Прэзідэнта

Што ўяўляюць сабой пухавікі з падагрэвам, якія шыюць на фабрыцы ў Бабруйску па падказцы Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БелТА.



Куртка з падагрэвам — сапраўдная знаходка для тых, хто моцна мерзне. Адшываць такія пухавікі пачалі па падказцы Прэзідэнта ў Бабруйску. «Пры адкрыцці першага Нацыянальнага гандлёвага дома Прэзідэнт наведаў нашу краму. Ён пытаўся пра пухавікі. Натуральны пух яго не вельмі ўразіў, і ён сказаў, што трэба вучыцца ў кітайцаў. Мы неадкладна сталі выконваць гэта даручэнне», — расказаў дырэктар швейнай фабрыкі ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі.

Для таго каб уключыць цёплы рэжым, патрэбен любы паўэрбанк, які выкарыстоўваецца для падзарадкі гаджэтаў. Адзін націск кнопкі — і куртка грэе, як батарэя. Стваральнікі падкрэсліваюць — усё бяспечна. Дарэчы, пухавік можна закінуць у пральную машыну, галоўнае — закрыць раз’ём клапанам.

Як расказала намеснік начальніка эксперыментальнага цэха швейнай фабрыкі Дар’я Норава, падшэўка ў куртцы складаецца з графену — матэрыялу, які захоўвае цяпло. «Ёсць спецыяльная інструкцыя, каб паказаць колькасць награвальных элементаў, якія знаходзяцца ў мадэлі. Можа быць мадэль з пяццю награвальнымі элементамі, а можа быць з трыма. Усё залежыць ад задумкі», — адзначыла яна.

Дарэчы, на фабрыцы асвойваюць яшчэ адну навінку — курткі з экапуху. Гэта інавацыйны сінтэтычны напаўняльнік, які добра захоўвае цяпло, не камечыцца і будзе саграваць нават у 25-градусны мароз. На прадпрыемстве канстатуюць, што мінус за акном толькі падагрэў попыт на бабруйскія курткі. За змену тут адшываюць да 120 адзінак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю