Top.Mail.Ru

П’яная мінчанка збіла састарэлую маці і пагражала ёй забойствам

Вынесены прыгавор 64-гадовай раней не судзімай гараджанцы, якую абвінавачвалі ў пагрозе забойствам, паведамляе «Минск Новости».



На працягу ўсяго дня абвінавачаная распівала спіртныя напоі і прыйшла дадому, у кватэру на вул. Галадзеда. Дзверы ёй адчыніла 84-гадовая маці, інвалід другой групы, якая пасарамаціла жанчыну за яе нецвярозы стан.

Словы маці раззлавалі мінчанку, паміж імі здарыўся чарговы канфлікт. Слоўная сварка хутка перарасла ў рукапрыкладства — фігурантка нанесла не менш за 12 удараў па галаве і руках бездапаможнай пенсіянеркі, замахвалася ў яе бок табурэткай. Акрамя таго, усе свае дзеянні зламысніца суправаджала нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі, у тым ліку забойствам.

На лінію 102 аб тым, што здарылася, паведаміла ўнучка пацярпелай. Пасля ў дачыненні да парушальніцы спакою распачалі крымінальную справу. Віну ў інкрымінаваным злачынстве жанчына прызнала часткова.

— Абвінавачаная з’яўляецца пенсіянеркай, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — пракаментаваў старшы памочнік пракурора Заводскага раёна Ягор Варабей, які выступаў па гэтай крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам. — Суд прызнаў яе вінаватай у пагрозе забойствам, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення, і на падставе арт. 186 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь (1 260 рублёў). Акрамя таго, абвінавачаная павінна прайсці лячэнне ад хранічнага алкагалізму.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю