Top.Mail.Ru
594

П’янага бяспраўніка ў Карэліцкім раёне спынялі са стральбой

П’янага бяспраўніка спынялі з выкарыстаннем зброі ў Карэліцкім раёне. Пра гэта паведамляе БелТА со спасылкай на прэс-службу МУС.



Як распавялі ў ведамстве, пры нясенні службы паблізу Карэлічаў інспектары ДАІ Навагрудскага РАУС заўважылі легкавік Volkswagen без пярэдняга бампера і рэгістрацыйнага знака. Кіроўцу падалі сігнал аб спыненні, які ён праігнараваў. Пачаўся пераслед.

На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніцца парушальнік не рэагаваў, віляючы па праезнай частцы, выязджаючы на абочыну, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху. Пасля папярэджання аб выкарыстанні зброі інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах. Легкавік спыніўся.

За рулём аўто знаходзіўся 35-гадовы мясцовы жыхар, які ніколі не атрымліваў вадзіцельскае пасведчанне. Медыцынскі агляд паказаў 1,8 праміле алкаголю.

Складзена восем адміністрацыйных матэрыялаў. За нецвярозае кіраванне мужчыну чакае штраф у памеры 200 базавых велічынь (Br8,4 тыс.). Ён змешчаны ў ІЧУ, аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю