Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 69 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ № 281 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У іх ліку прадстаўніцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый лёгкай прамысловасці, сувязі, будаўнічай галіны, сацыяльнай сферы, лясной гаспадаркі, гандлю, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных — кантралёр паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі Віцебскага картанажна-паліграфічнага камбіната «Пакроўскі» Анастасія Мядзведкіна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Барсеева» Яніна Селязнёва, памочнік па доглядзе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна Эрнэста Аўтух, загадчык Пятрэвіцкага сельскага дома культуры Вольга Грахоўская, медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення дзіцячай паліклінікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Валодзіна, паштальён аддзялення паштовай сувязі № 9 г. Жодзіна Жодзінскага ўчастка паштовай сувязі Зінаіда Загорцава, эканаміст жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Ленінскага раёна Магілёва Анастасія Гузкова, лесавод комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай Магілёўскага лясгаса Вікторыя Кашкан.