Top.Mail.Ru

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 65 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку — прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, арганізацый транспартнай галіны, энергетыкі, банкаўскай, страхавой і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і грамадскага харчавання, спажыўкааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — інжынер па лесанарыхтоўках і перапрацоўцы цэха-250 ААТ «Івацэвічдрэў» Аліна Марчук, праваднік пасажырскага вагона Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Марына Сянькавец, страхавы агент прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па Пінскім раёне Мая Юрчанка, медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Анастасія Руткоўская, настаўнік-дэфектолаг спецыяльнага дзіцячага сада № 17 Светлагорска Наталля Стукач, кіроўца пагрузчыка электратранспартнага ўчастка ААТ «Мастоўдрэў» Дзіяна Стома, намеснік дырэктара Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Юлія Мяшчэрына, жывёлавод ААТ «Авангард-Ніва» Асіповіцкага раёна Алеся Лешанкова і спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг Цэнтра банкаўскіх паслуг № 527 ААТ «ААБ Беларусбанк» Анжаліка Клімовіч.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю