Top.Mail.Ru
602

Оксфардскі слоўнік назваў слова 2025 года

Оксфардскі слоўнік назваў слова 2025 года. Ім стаў назоўнік «рэйджбэйт», паведамляе БелТА.


Rage bait даслоўна перакладаецца як «прынада для гневу». Па паведамленні выдавецтва, слова года было выбрана пасля грамадскага галасавання і аналізу моўных экспертаў. «Рэйджбэйт» — анлайн-кантэнт, спецыяльна створаны для выкліку гневу або абурэння шляхам выкарыстання правакацыйных або абразлівых элементаў, што звычайна публікуюцца з мэтай павелічэння трафіку або ўцягнутасці на пэўнай вэб-старонцы або ў сацыяльных сетках», — тлумачыць слоўнік.

Папулярнасць слова «рэйджбэйт» эксперты звязваюць з ростам больш свядомага выкарыстання інтэрнэту з боку карыстальнікаў, таму вырасла і колькасць вобразаў-правакатараў для прыцягнення ўвагі. «Цяпер гэта з’ява таксама адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні дыскусій аб палітыцы, ідэнтычнасці і дэзынфармацыі», — падкрэсліла выдавецтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю