Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не лічыць правядзенне выбараў у Венесуэле першараднай задачай. Такую інфармацыю апублікавала газета New York Post, перадае БелТА.
Матэрыял у выданні напісаны на аснове інтэрв’ю кіраўніка Белага дома. У прыватнасці, ён выказаўся пра гатоўнасць падтрымаць кандыдатуру апазіцыйнага экс-дэпутата венесуэльскага парламента Марыю Корыну Мачада на выбарах у Венесуэле. «Мы павінны кіраваць краінай з дапамогай закона і парадку. Мы павінны кіраваць краінай, дзе мы зможам здабываць выгаду з іх эканомікі, а менавіта з каштоўнай нафты і іншых рэчаў», — заявіў Дональд Трамп. Паводле яго, Марыя Корына Мачада патэнцыйна можа перамагчы на выбарах толькі пры падтрымцы ЗША.
Амерыканскі лідар заявіў, што Венесуэла апынулася на мяжы эканамічнага краху і ператварэння ў краіну трэцяга свету.