Top.Mail.Ru

Новыя жылыя раёны з’явяцца паблізу Мінска, там пабудуюць больш за 4 млн кв. м для маючых у гэтым патрэбу

Новыя жылыя раёны будуць пабудаваны паблізу аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна і на тэрыторыі жылога масіву Зялёны Бор у Мінску. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У гэтых раёнах будзе пабудавана больш за 4 млн кв. м жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку арэндныя і сацыяльныя кватэры.

Плануецца таксама ўзвесці ў новых раёнах усе неабходныя аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры, дзіцячыя сады, школы, установы медыцынскага абслугоўвання і іншыя аб’екты жыццезабеспячэння і абслугоўвання насельніцтва.

Заказчыкам па рэалізацыі гэтых маштабных праектаў выступіць УП «УКБ Мінгарвыканкама».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю